Кіраўніком дзяржавы прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года

4 студзеня 2020 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года.

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп» прысуджаецца за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццё фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.

Згодна дакументу прэміі ўдастоены галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Павел Булацкі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму Уладзіслаў Ганчароў, старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па сучасным пяцібор’і ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту» Васіль Гулевіч.

Прэмія прысуджана ў памеры 100 базавых велічынь кожнаму ўзнагароджанаму. Сродкі выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрства спорту і турызму на выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года з улікам памеру базавай велічыні на момант выплаты і не абкладаецца падаходным падаткам з фізічных асоб.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».

Источник http://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2020/january/44515/

Просмотров: 0

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *